Беларускі гурт Switter Boys прадставіў кліп на песню «Get Down (sweetfight remix)», знятую, як паведамляецца ў кліпе, на «заводзе Санфранцыскадрэў».
Паліцыянты спрабуюць затрымаць стэрэатыпных амерыканскіх гангстараў 70-гадоў падчас продажу белага парашку на тэрыторыі завода. Аперацыя скончваецца перастрэлкай у стылі GTA са спецэфектамі a-la «Матрыца».
Switter Boys сталі вядомымы праз кліпы 2012 года «Я люблю тебя, Дженніфер Лопез» і «BATE Got The Power». Гурт спрабаваў свае сілы ў адборы на «Еўрабачанне» ў 2014 годзе.