Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today і інфармацыйнаму агенцтву «РІА Навіны». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Тэлеканал Russia Today — першы расійскі англамоўны інфармацыйны канал, у эфіры якога кругласутачна трансліруюцца навіны палітыкі, эканомікі, грамадскага жыцця не толькі Расіі, але і Паўднёвай Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РІА Навіны» — адна з найбольш аўтарытэтных і прафесійных крыніц аператыўнай інфармацыі ў Расіі і за мяжой. Агенцтва мае шырокую карэспандэнцкую сетку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, СНД і больш як 40 краін свету.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0