Пра гэта заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава на першым пасяджэнні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ўступнымі выпрабаваннямі.

Старшыня дзяржкамісіі Наталля Качанава адзначыла: «Праца камісіі павінна быць арганізавана так, каб не даць ніякіх шанцаў ахвотным патрапіць у ВНУ з чорнага ходу. Не сакрэт, што сярод абітурыентаў і іх бацькоў, на жаль, штогод знаходзяцца тыя, хто, не маючы дастаткова трывалых ведаў, спрабуюць абыйсці закон не без дапамогі членаў прыёмных або прадметных экзаменацыйных камісій».

Віцэ-прэм'ер канстатавала, што за апошнія пяць гадоў не было выяўлена фактаў карупцыі пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Яна выказала надзею, што і цяперашняя ўступная кампанія пройдзе ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам, а працэдура залічэння будзе такой жа дэмакратычнай і галоснай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?