Драўляны храм у Вішневе паўстаў у 1424 годзе. У 1641 годзе на яго месцы пабудавалі мураваны касцёл. Адноўлены ў 1771 годзе пасля пажару.

Менавіта ў гэтым касцёле шмат гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які беларусізаваў касцёл. Перакладаў на беларускую Біблію. Святар тут і пахаваны, побач са святыняй.

  Магіла айца Чарняўскага каля касцёла.

Магіла айца Чарняўскага каля касцёла.

«Быў у страшэнным заняпадзе касцёл. І мы яго хочам прывесці ў дасканалы стан. За гэты час зрабілі шмат, — расказвае ксёндз Юзаф. — У бакавой капліцы зрабілі алтары Святому Юзафу, Маці Божай Астрабрамскай — ён быў увогуле выдраны, аксаміт быў выцвілы, цвіль з’явілася. Вядзецца праца па перакрыцці касцельнай званіцы ў вежы — яна працякае. Маем намер і другую перакрыць».

Патрабуе рэстаўрацыі і касцельны арган. Ён быў зроблены майстрам Фларыянам Астрамецкім у пачатку ХХ ст.

«Каб італьянцы знайшлі скрыпку Страдывары ці французы новае палатно Гагена, ці не ўзяліся б яны іх рэстаўраваць? Узяліся б, канечне. І любы музей схапіўся б за такую ініцыятыву, каб у гэтым паўдзельнічаць. А тут інструмент Астрамецкага, які таксама па-свойму ўнікальны. Гаген жа таксама жыў не ў XVI стагоддзі, а яго палотны дарагія і модныя. Міністр культуры адмовіў у дапамозе. Мо які спонсар знойдзецца? Можна дапамагчы гэтаму аргану запрацаваць», — адзначае ксёндз Юзаф.

Усе работы вядуцца за кошт мясцовых ахвярадаўцаў.

«Ахвяру робяць людзі. А хто ж нам дапаможа? У нас не было ні аднаго ні паляка, ні француза, ні амерыканца як спонсара ці мецэната».

У 1414 годзе з’явілася аднаму чалавеку тут Панна Марыя і сказала пабудаваць храм. І з’явілася з таго часу тут крынічка.

У 1414 годзе з’явілася аднаму чалавеку тут Панна Марыя і сказала пабудаваць храм. І з’явілася з таго часу тут крынічка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?