1. Вучыце не мову, а спазнавайце свет на ёй. Чытайце навіны, і вы здзівіцеся, як па-рознаму на свет глядзяць іншыя народы.

2. Перакладайце не кожнае слова, а ключавыя, без якіх незразумелы сэнс абзацу. Пастаўце для гэтага Lingvo-слоўнік, ён перакладае абранае слова пасля націску на клавіятуры ctrl-c-c.

3. Выпісвайце часопісы і замаўляйце кнігі, яны выдатна даходзяць у Беларусь. Выдаткаваныя грошы зробяцца стымулам прачытаць часопіс ці кнігу ад пачатку да канца. 

4. Пастаўце на свой смартфон Google Translate, ён перакладае словы, на якія наведзена камера. Сапраўдная магія!

5. Аддавайце перавагу фільмам без дубляжу, але з субцітрамі. Знайсці іх можна амаль да кожнага фільма на OpenSubtitles.org.

6. Глядзіце Youtube-ролікі, у некаторых з іх таксама можна ўключыць субцітры.

7. Падключыцеся да сэрвісу Spotify (трэба будзе скарыстацца Tor ці ананімайзер). Актывізуйце функцыю Lyrics, і словы песень будуць з'яўляцца на экране ў стылі караоке.

8. Запрашайце спыніцца ў сябе людзей з іншых краін праз Couchsurfing ці Hospitality club. Усе мае госці былі вельмі прыемнымі.

9. Вучыце мову так, як вучаць яе дзеці. Менш правілаў, больш практыкі.

10. Have fun!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?