13 чэрвеня ў Менску ў Палацы культуры трактарнага заводу адбудзецца ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Абрана 200 дэлегатаў. На зьезьдзе зацьвердзяць абноўленую і пашыраную праграму партыі, абяруць кіраўніцтва партыі і абмяркуюць палітычныя кампаніі 2015 году. Цяпер БХД узначальваюць трое сустаршыняў — Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзьмітрук.

Таксама будзе зробленая пятая спроба зарэгістраваць партыю.

Са словаў Паўла Севярынца, няўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі будзе найлепшай стратэгіяй для хрысьціянскіх дэмакратаў.

«Мы вырашылі, што ня можам вылучаць свайго кандыдата, — кажа Севярынец. — Як ня можам падтрымаць асобаў, якія вылучыліся ад іншых палітычных сілаў. Прычына простая — у Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў. А як можна ўдзельнічаць у тым, чаго няма? Замест гэтага мы будзем праводзіць масавую кампанію збору подпісаў за вызваленьне Мікалая Статкевіча і іншых палітвязьняў, а таксама за рэфармаваньне сфэры мэдыцыны. Гэта будзе ключавым момантам восені-2015 для БХД. Гэта пазыцыя Нацыянальнай рады. Зразумела, што зьезд можа прыняць любое рашэньне, бо ён — вышэйшы орган. Я ведаю, што дыскусіі на гэты конт будуць. Сярод нашых сябраў ёсьць як прыхільнікі як татальнага байкоту, так і ўдзелу ў выбарчай кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?