12 чэрвеня ў Беларусі пройдуць выпускныя вечары. Сёлета 9 класаў скончылі больш за 89 тысяч юнакоў і дзяўчат, 11 класаў — амаль 54 тысячы. У сувязі з правядзеннем выпускных вечароў сёння абмяжуюць продаж алкаголю. Міліцыя будзе працаваць у кругласуткавым рэжыме.

Многія з выпускнікоў паспрабуюць паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

14 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэставанне, у гэты дзень — па беларускай мове.

На цэнтралізаванае тэставанне зарэгістраваўся 101 691 абітурыент (летась — 105 669). У ВНУ на бюджэтныя месцы плануецца прыняць 27 900 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?