Грамадства2323

Магілёўскія ўлады схіляюцца да таго, каб прыбраць радкі з «Паклёпнікаў Расіі» з пастамента пад бюстам Пушкіна

Прадстаўнік Магілёўскага гарвыканкаму паведаміў БелаПАН, што ўлады гораду схіляюцца да неабходнасьці выдаліць надпіс на пастамэнце ўсталяванага ў горадзе бюста расейскага паэта Аляксандра Пушкіна.

Бюст Пушкіна быў адкрыты 6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа. Гэтую скульптуру гораду падарыў фонд «Алея расейскай славы». На п’едэстале разьмешчаныя ўрыўкі з пушкінскіх вершаў «Я помню чудное мгновенье» і «Клеветникам России».

«Иль нам с Европой спорить ново?
Иль русский от побед отвык?.. 
…Стальной щетиною сверкая, 
Не встанет русская земля?.. 
Так высылайте ж к нам, витии, 
Своих озлобленных сынов: 
Есть место им в полях России,
Среди нечуждых им гробов…» 

Верш «Клеветникам России» Пушкін напісаў з нагоды здушэньня царызмам беларуска-польскага антырасейскага паўстаньня 1830–1831 гадоў.

«Пакуль там будзе пустое месца. Трэба палічыць, наколькі гэта тэхналягічна затратна», — паведамілі БелаПАН у Магілёўскім гарвыканкаме. Там адзначылі, што да такога меркаваньня гарадзкія ўлады схіляюцца, улічваючы неадназначнае стаўленьне мясцовых жыхароў да гэтага верша. 

Пры разглядзе пытаньня аб устаноўцы бюста Пушкіна пра надпісы на пастамэнце гаворкі не было, сьцьвярджае цёзка расейскага паэта, чалец грамадзкай тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме, магілёўскі гісторык Ігар Пушкін.

«Пастамэнт не разглядаўся, ён ня быў прадстаўлены на эскізе. На тым, што мы разглядалі, не было ніякіх надпісаў, там была толькі выява бюста Пушкіна, але ніякіх тэкстаў, якія будуць на пастамэнце, не было. Хутчэй за ўсё, гэтыя тэксты зьявіліся потым, калі прывезьлі бюст», — сказаў ён.

Як фонд з Кубані адраджае патрыятычны дух расейскага народу на тэрыторыі Беларусі

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі4

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць