Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер і дырэктар БДІПЧ АБСЕ Міхаэль Георг Лінк наведаюць Беларусь 15-16 чэрвеня.

Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

У час візіту высокіх прадстаўнікоў АБСЕ запланаваны шэраг афіцыйных сустрэч, у тым ліку ў МЗС. «Плануецца абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне, а таксама ўвесь комплекс пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі і АБСЕ, уключаючы развіццё праектнага ўзаемадзеяння», — праінфармаваў Дзмітрый Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?