iPhone 6. Фота: CNet

iPhone 6. Фота: CNet

Мабільны аператар life:) анансаваў старт продажаў 26 чэрвеня смартфонаў Apple iPhone 6 і iPhone 6 Plus. Пакуль ніякія іншыя падрабязнасці не паведамляецца.

Таксама 26 чэрвеня стартуюць продажы iPhone 5s, iPhone 6 і iPhone 6 Plus у краме iStore, адзінай у Беларусі са статусам Apple Premium Reseller. Папярэднія замовы стартуюць 21 чэрвеня.

Акрамя таго, iPhone могуць з’явіцца ў крамах «Еўрасець», «На сувязі», «5-ы элемент», «Ало», «Электрасіла» і «Карона Тэхна».

life:) і iStore пакуль не называюць цэны на новыя iPhone.

Беларускія аператары і рознічныя сеткі раней прадавалі практычна любую прадукцыю Apple акрамя iPhone.

Кампанія Apple прытрымліваецца распаўсюду iPhone праз ўласныя крамы Apple Store ці праз дамовы з аператарамі. Нават у краме са статусам Apple Premium Reseller прадаваліся iPod, iPad, MacBook — але не iPhone.

Уласна iPhone можна было набыць у неафіцыйных пастаўшчыкоў. На сёння цана iPhone 6 з мінімальным аб’ёмам памяці ў іх склалае каля 10,4 млн беларускіх рублёў, на iPhone 6 Plus — каля 12 млн.

***

iPhone 6 і iPhone 6 Plus былі прадстаўленыя ў верасні 2014 года. Галоўнае адрозненне іх ад папярэднікаў — павелічэнне дыяганалі экрану да 4,7 і 5,5 цаляў адпаведна. Разам са смартфонамі Apple прадставіла разумны гадзіннік Apple Watch.

Чытайце таксама: Новыя OS X і iOS: што цікавага паказала Apple

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?