Адпачываючы ў кампаніі на беразе ракі Піна, 34-гадовая жанчына вырашыла выкупацца і пачала тануць.

Як распавяла Медыя-Палессю медсястра Пінскай гарадской выратавальнай станцыі Асвод Леся Рымкевіч, адбывалася ўсё гэта ў неўсталяваным для купання месцы, за 100 метраў ад пляжа. 34-летнюю пінчанку, якая была ўжо без прытомнасці, дасталі з вады двое хлопцаў.

Да месцы здарэння падаспеў марак-выратавальнік і ўмелымі дзеяннямі вярнуў жанчыну да жыцця. Затым пацярпелую даставілі на выратавальную станцыю. І тут у яе паўторна спынілася дыханне. Ратавальнікі Асвода яшчэ раз правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы і перадалі тапельніцу брыгадзе хуткай дапамогі, якая адвезла яе ў гарадскую бальніцу.

«З бальніцы жанчына збегла, што зусім неразумна - бо наступствы пасля ўтаплення могуць негатыўна адбіцца на яе здароўі», — канстатавала Леся Рымкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0