Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да двух жыхароў Пухавіцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў выкраданні чалавека.

Як паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Аляксандр Беліцкі, падчас папярэдняга следства па крымінальнай справе ўстаноўлена, што маладыя людзі ў групе з іншымі асобамі на працягу 2013—2014 гадоў неаднаразова з прымяненнем гвалту і пагроз выкрадалі дзяўчын, якія аказвалі інтымныя паслугі на трасе Мінск — Магілёў, увозілі іх у лес і гвалтавалі.

Чацвёра злачынцаў з гэтай групы былі змешчаныя пад варту раней пракуратурай Пухавіцкага раёна.

Маладым людзям выстаўленае абвінавачанне на падставе п. 6 ч. 2 арт. 182 КК (выкраданне чалавека групай асоб паводле папярэдняй змовы). Юрыдычная ацэнка ўсім фактам злачыннай дзейнасці абвінавачаных будзе дадзеная паводле вынікаў папярэдняга расследавання. 

Крымінальным заканадаўствам за выкраданне чалавека прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. 

Папярэдняе следства па крымінальнай справе ажыццяўляе следчае ўпраўленне УСК па Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?