Фота: poranny.pl

Фота: poranny.pl

Сайт polsha24.com абвесціў аб акцыі «Марафон беларускага тыдня шопінгу і адпачынку ў Беластоку». З 27 чэрвеня па 5 ліпеня крамы і гатэлі ў Беластоку (Польшча) прапануюць зніжкі, а гарадская адміністрацыя — культурную праграму.

У акцыі бяруць удзел гандлёвыя цэнтры «Auchan» і «Outlet Center», будаўнічыя гіпермаркеты і салон асвятлення, кірмаш «Targowisko Lech», гатэлі і партал нерухомасці.

Пасля закупаў прапануецца наведаць фестываль сербскай культуры, канцэрт польскай музыкі ў Фарным касцёле, оперу альбо выставу лятучых мадэлей.

Спіс удзельнікаў акцыі можа папаўняцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?