Вечарына памяці Кастуся Акулы
19 лютага (аўторак) у сядзібе ТБМ у Менску адбудзецца вечарына памяці, прысьвечаная дзеячу беларускай эміграцыі, пісьменьніку Кастусю Акулу.
19 лютага (аўторак) у сядзібе Таварыства беларускай мовы адбудзецца вечарына памяці, прысвечаная дзеячу беларускай эміграцыі, пісьменніку Кастусю Акулу.
У вечарыне бяруць удзел вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Беларусі: Уладзімір Арлоў, Вольга Іпатава, Аляксей Марачкін, Лідзія Савік, Алесь Пашкевіч, Валянціна Трыгубовіч.
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ГА «Таварыства беларускай мовы».
Пачатак у 18.30, уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. Румянцава, 13 (станцыя мэтро "Плошча Перамогі")