Расійскія пранкеры правялі правакацыйны сацыяльны эксперымент у Маскве — яны прасілі мінакоў паставіць свой подпіс пад петыцыяй да Пуціна з заклікам нанесці прывентыўны ядзерны ўдар па ЗША. Прычына — «агрэсіўныя паводзіны Амерыкі на міжнароднай арэне».
Большая частка апытаных (33 з 50-ці) пагадзілся паставіць свой подпіс. Праўда, адзін хлопец прызнаў, што насамрэч агрэсар — гэта Расія і яму сорамна за сваю краіну.
Глядзіце самі.
Дарэчы, гэтае відэа стала адказам на аналагічны эксперымент у Амерыцы — там 9 з 10 амерыканцаў пагадзіліся «падтрымаць» палітыку Абамы і паставілі подпіс за ядзерны ўдар па Расіі.