На I Еўрапейскіх гульнях у Баку завяршыўся дзень, калі былі разыграныя першыя 13 камплектаў узнагарод. Найбольш паспяховым ён стаў для прадстаўнікоў Швейцарыі і Азербайджана.
У Беларусі адно срэбра і адна бронза, якія прынеслі барцы грэка-рымскага стылю. Саслан Даураў стаў другім у вагавай катэгорыі да 59 кг, а на рахунку Віктара Сасуноўскага бронза ў вазе да 80 кг.
Саслан Даураў заваяваў першы медаль для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях у Баку. На фота: Саслан Даураў і прадстаўнік Расіі Сцяпан Мар'янян.
Былі разыграныя камплекты ўзнагарод у наступных відах:
- Грэка-рымская барацьба — вагавыя катэгорыі да 59 кг, да 71 кг, да 80 кг, да 98 кг;
- Маўнцінбайк. Крос-кантры (мужчыны);
- Маўнцінбайк. Крос-кантры (жанчыны);
- Трыятлон (жанчыны);
- Каратэ. Кумітэ (мужчыны);
- Каратэ. Кумітэ (жанчыны).
- Медальны залік першых Еўрапейскіх гульняў у Баку
М | Краіна/Каманда | З | С | Б | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Швейцарыя | 3 | 2 | 1 | 6 |
2 | Азербайджан | 3 | 1 | 3 | 7 |
3 | Расія | 3 | 0 | 0 | 3 |
4 | Францыя | 2 | 1 | 3 | 6 |
5 | Турцыя | 2 | 1 | 2 | 5 |
6 | Італія | 0 | 2 | 0 | 2 |
7 | Харватыя | 0 | 1 | 2 | 3 |
8 | Беларусь | 0 | 1 | 1 | 2 |
9 | Венгрыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
9 | Нідэрланды | 0 | 1 | 0 | 1 |
9 | Аўстрыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
9 | Украіна | 0 | 1 | 0 | 1 |
13 | Македонія | 0 | 0 | 1 | 1 |
13 | Польшча | 0 | 0 | 1 | 1 |
13 | Германія | 0 | 0 | 1 | 1 |
13 | Швецыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
13 | Балгарыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Усе медалі | 13 | 13 | 17 | 43 |