Сёння на I Еўрапейскіх гульнях у Баку было разыграна 11 камплектаў узнагарод.

Беларускія атлеты папоўнілі свой ўзнагародны багаж бронзай, якую заваяваў барэц грэка-рымскага стылю Іосіф Чугашвілі (вагавая катэгорыя — 130 кг). У медальнай скарбонцы зборнай Беларусі цяпер 3 узнагароды, прычым усе яны здабытыя барацьбітамі-класікамі — срэбра ў першы дзень спаборніцтваў заваяваў Саслан Даураў (да 59 кг), а першая бронза дасталася Віктару Сасуноўскаму (да 80 кг).

Былі разыграны камплекты ўзнагарод у наступных відах:

  • Трыятлоне (мужчыны)
  • Каратэ. Кумітэ (мужчыны) — вагавая катэгорыя да 84 кг, звыш 84 кг
  • Каратэ. Кумітэ (жанчыны) — вагавая катэгорыя да 68 кг, звыш 68 кг
  • Каратэ. Ката (мужчыны)
  • Каратэ. Ката (жанчыны)
  • Грэка-рымская барацьба - вагавая катэгорыя да 66 кг, да 75 кг, да 85 кг, 130 кг

Пасля трох спаборніцкіх дзён медальны залік узначальвае каманда Азербайджана, у якой 13 узнагарод (6 залатыя, 2 срэбныя, 5 бронзавых медалёў). На другой пазіцыі зборная Расіі — 7 (5, 0, 2), трэцяе месца ў каманды Турцыі — 12 (4, 2, 6). Беларуская зборная дзеліць 12-13-я месцы з камандай Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?