Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас і міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс. Фота tovima.gr.
Апошняя спроба перамоваў між Грэцыяй і яе міжнароднымі крэдыторамі правалілася ў нядзелю, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ройтэрз. Еўропа пагружаецца ў поўную няяснасць.
Ці азначае гэта, што Грэцыя вымушана будзе абвясціць дэфолт па сваіх пазыках? Ці ўсё ж валявым рашэннем Меркель і Алянд, Драгі і Юнкер чарговы кітайскі раз знойдуць грошы на працяг bailout-у Афінаў, якія паглынулі ўжо 240 мільярдаў (!) еўра? А можа фінансаваць Афіны пачнуць Масква ці Пекін?
Калі дэфолт, то ці азначае гэта аўтаматычны выхад Грэцыі з зоны еўра? Калі выхад, то што будзе з валютай? Яна будзе падаць ці расці?
Злучаныя Штаты Амерыкі заклікалі еўрапейцаў знайсці кампраміс. Еўрапейцы не знайшлі. Асабліва немцаў і скандынаваў абурала, што лявацкі ўрад Грэцыі спрабуе вадзіць іх за нос, як раней вадзілі ўрады грэчаскіх сацыялістаў і кансерватараў.
Магчыма, малая Грэцыя падвяла свет да парогу вялікага эканамічнага катаклізму.