Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб пасля матчу з іспанцамі (0:1) у рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2016 распавёў, як пачуваецца нацыянальная каманда па кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча.
- У чым адрозненне ад папярэдняга матчу з іспанцамі [размова пра гульню 2012 г., калі беларусы на сваім полі прайгралі 0:4]?
— Галоўнае адрозненне ад першага матчу ў тым, што не абасраліся. У першым тайме трохі бянтэжыліся, бо не ва ўсіх хапае гульнявой практыкі ў клубах. А ў другім мы пачалі лепш кантраляваць мяч, ствараць вострыя моманты, але не пашанцавала.