‑ Сёння я атрымаў позву з’явіцца ў Цэнтральны суд Мінска на 25 лютага, — гаворыць маладзён. — У дакуменце пазначана, што прадпрыемства «Гаррэмаўтадор» прадставіла іск да заяўнікаў акцыі з патрабаваннем выплаціць 2,5 млн. рублёў за прыборку засмечанай тэрыторыі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Бангалор.
Нагадаем, што «Еўрапейскі марш» прайшоў у Мінску 14 кастрычніка 2007 году. У акцыі ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек. Удзельнікі акцыі збіраліся на Кастрычніцкай плошчы і рушылі ў бок дазволенага месца правядзення мерапрыемства — Акадэміі навук. Пасля мітынгу ля Акадэміі навук накіраваліся да плошчы Бангалор, дзе мерапрыемства і скончылася.