У Лівіі ў выніку авіяналёту ВПС ЗША быў знішчаны вядомы алжырскі тэрарыст і кантрабандыст, Мухтар Бельмухтар. Адзін са стваральнікаў «Аль-Каіды ў краінах Магрыба», Бельмухтар атрымаў ад заходніх спецслужбаў мянушку «Няўлоўны»: паведамленні пра яго смерць ужо неаднаразова з'яўляліся ў прэсе.

Гэтым разам інфармацыю пра знішчэнне тэрарыста пацвердзілі прадстаўнікі лівійскіх уладаў, хоць, згодна з амерыканскімі крыніцамі, поўнай упэўненасці ў смерці «Няўлоўнага» пакуль няма.

Мухтар Бельмухтар вядомы як арганізатар нападу на нафтагазавы комплекс у Тыгентурыне на поўдні Алжыра ў студзені 2013 года. Тады ахвярамі тэракту сталі 37 закладнікаў з васьмі краін. Баевікі створанай Бельмухтарам групоўкі займаліся таксама кантрабандай зброі і цыгарэт, за што тэрарыст атрымаў мянушку «Містэр Мальбара».

Як і іншыя радыкальныя ісламісты, якія актывізавалі сваю дзейнасць на тэрыторыі Лівіі пасля падзення рэжыму Кадафі ў 2011 годзе, Бельмухтар адкрыта выказваў падтрымку «ісламскай дзяржаве», што тады набірала сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?