Скульптуры Канстанціна Касцючэнкі (злева) і Паўла Вайніцкага

Скульптуры Канстанціна Касцючэнкі (злева) і Паўла Вайніцкага

Першая ў Мінску выстава вулічных інсталяцый «Арт-астравы» адкрыецца на востраве Камсамольцаў у чацвер, 18 чэрвеня. Пад адкрытым небам будуць выстаўленыя 14 інсталяцый 11 беларускіх скульптараў.

Урачыстае адкрыццё «Арт-астравоў» адбудзецца а 18-й гадзіне. Наведнікаў чакае бясплатная экскурсія па інсталяцыях, выступ вулічных артыстаў і канцэрт аркестру «Няміга».

Свае работы выставяць Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, Міхаіл Шыкаў, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Вадзім Мацкевіч, Ігар Лявонцьеў, Дзяніс Барсукоў, Таццяна Гомза, Пётр Кузміч і Віктар Астэр.

Выстава працягнецца да канца лета ды закрыецца толькі пасля святкавання Дня горада 14 верасня. Уваход бясплатны. Арганізатары чакаюць за ўвесь час не менш за мільён наведнікаў — як мінчукоў, так і гасцей сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?