75-гадовая бабруйчанка атрымала 14 чэрвеня смяротную траўму, пераходзячы чыгуначныя рэйкі перад цягніком на прыпыначным пункце Ясень Асіповіцкага раёна.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, жанчына прыехала з Бабруйска на электрацягніку да сваіх дачок. Спускацца з перона ва ўстаноўленым для пераходу месцы ёй, як мяркуюць у міліцыі, было высока, і яна выбрала зручнейшы для сябе шлях.
«У яе былі праблемы з апорна-рухальным апаратам, і таму яна не паспела завяршыць свой пераход перад цягніком», — адзначылі ва УУС.
Медыкі хуткай дапамогі канстатавалі смерць жанчыны. Зрыў графіка руху цягніка эканамкласа Мінск — Гомель склаў пяць хвілін.
0
0
0
0
0
0