Фаварыт сёлетняга конкурсу вымушаны адмовіцца ад удзеле ў фэсце.

«Прычыны чыста тэхнічныя, цалкам сабраць склад у гэты дзень мы проста не можам», — патлумачыла Tuzin.fm Наста Шпакоўская і выказала спадзеў, што яе гурту знойдзецца месца ў праграме наступнага фtстывалю. Naka трапіла ў чацвёрку найлепшых у адборы на сёлетняе «Басовішча» і лічылася фаварытам конкурсу.

Цяпер гурт працуе над запісам беларускамоўнага альбому, рэліз якога заплянаваны на восень-2015, таму ў прынцыпе аддаў перавагу студыйнай працы, а не жывым выступам. Адно з выключэньняў Шпакоўская зробіць 26 чэрвеня — Naka у фармаце «piano» падтрымае сваім выступам фіналістаў конкурсу «Засьпявай 2.0» – украінскі гурт «Колір». Канцэрт адбудзецца на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды ў Мінску. Квіткі ўжо ў продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?