Між іншым, на апошняй прэс‑канфэрэнцыі міністар эканомікі Мікалай Зайчанка назваў шэраг сфэраў, у якіх не былі дасягнутыя заплянаваныя паказчыкі. Гэта рэнтабэльнасьць вытворчасьці ў прамысловасьці, якая склала 13% супраць заплянаваных 14,5 %; інфляцыя — 12,1 % супраць 8 % заплянаваных (прырост рублёвай грашовай масы ў 2007 годзе склаў 29,2% і тым самым перавысіў верхнюю мяжу прагнозу); адмоўнае сальда ў зьнешнегандлёвых сувязях — $2685,3 млн (плянавалася дадатнае сальда ў межах $500‑600млн); недастатковы рост аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыі і адставаньне ад плянаў павелічэньня аб’ёму спажывецкіх тавараў, найперш харчовых.
Кажучы пра вынікі студзеня 2008 г., міністар адзначыў, што пра адставаньне ад плянавых паказчыкаў у сфэры жыльлёвага будаўніцтва — у эксплюатацыю было ўведзена 277,6 тыс.кв. м жыльля, пры гадавым пляне 5,2 млн.кв.м. М. Зайчанка таксама казаў пра цяжкую сытуацыю ў айчыннай лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Паводле агенцтва, вымовы атрымалі міністры будаўніцтва і архітэктуры, сельскай гаспадаркі і харчу, прамысловасьці і энэргетыкі, а таксама кіраўнікі канцэрнаў «Беллегпрам» і «Белдзяржхарчпрам».