Беларусь не да канца задаволеная дзейнасцю АБСЕ, не хапае даверу паміж членамі арганізацыі, яе патэнцыял далёка не вычарпаны. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоваў з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Георгам Лінкам.

mfa.gov.by

mfa.gov.by

Па словах міністра замежных спраў, прагрэсу ў працы АБСЕ перашкаджае адсутнасць даверу паміж яе ўдзельнікамі, «АБСЕ павінна працаваць больш збалансавана і ў тэматычным, і ў геаграфічным плане». Па словах Макея, неабходны роўны падыход да дзяржаў як на захад, так і на ўсход ад Вены.

Пры гэтым кіраўнік МЗС прызнаў, што АБСЕ — унікальная арганізацыя «не толькі па складзе ўдзельнікаў, але па ўніверсальным падыходзе да бяспекі». Па словах Макея, АБСЕ на сёння галоўная арганізацыя, якая спрыяе ўрэгуляванню канфлікту ва Украіне.

Перамовы Уладзімір Макей ахарактарызаваў як грунтоўныя.

На сустрэчы абмяркоўваліся таксама ўкраінскі крызіс і роля Беларусі ў яго урэгуляванні.

У сваю чаргу, генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер адзначыў канструктыўную ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?