Рассельгаснагляд забараніў да ўвозу да тэрыторыю Расіі 2,5 тоны суніц, каля тоны агуркоў, 1,5 тоны таматаў і 1,5 тоны яблык з Беларусі.

Тавар не меў фітасанітарных сертыфікатаў, паведаміла 15 чэрвеня ўпраўленне ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Акрамя таго, у Беларусь вернута больш за 400 кг мяса невядомага паходжання. Груз перавозіўся беларускім грамадзянінам без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, прыкмет правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы, маркіроўкі і з парушэннем умоў транспарціроўкі. Уладальнік грузу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?