Расійская спявачка Жанна Фрыске памерла ў 40 гадоў пасля працяглай барацьбы з ракам. Пра гэта паведаміў яе бацька.

ria.ru

ria.ru

«Бывай, каханая Жанна … бывай сябар … сапраўдны сябар … я плачу … у гэта немагчыма паверыць … гэта жорстка…», — напісаў спявак Філіп Кіркораў.

Жанна Фрыске нарадзілася 8 ліпеня 1974 года ў Маскве. У 1996 годзе яна пачала выступаць у групе «Блестящие», у 2003 годзе пачала сольную кар'еру. У кіно яна дэбютавала ў 2004 годзе ў фільме Цімура Бекмамбетава па фантастычным рамане Сяргея Лук'яненкі «Начны дазор», у 2005 годзе знялася ў «Дзённым дазоры». Фрыске ўдзельнічала ў такіх тэлепраектах, як «Цырк з зоркамі», «Сэрца Афрыкі», «Імперыя», «Ледніковы перыяд — 2». Таксама яна здымалася для часопісаў Playboy, Penthouse, Maxim і Elle. 

Яна была замужам за тэлевядоўцам беларусам Дзмітрыем Шэпелевым.

У 2013 годзе ў яе выявілі неаперабельную пухліну мозгу. На лекаванне сабралі мільёны даляраў, аднак грошы не дапамаглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0