У цэнтры Горадні сутыкнуліся маршрутная таксоўка й аўтобус.
Кіроўца маршруткі спыніўся, каб высадзіць пасажыраў, у гэты момант у яго ўехаў гарадзкі аўтобус. Удар быў настолькі моцным, што ў мікрааўтобусе сарваліся з мацаваньняў сядзеньні. Пацярпелі людзі.
Прычыны аварыі высьвятляюцца. Работнікі ДАІ не выключаюць, што будзе ўсчатая крымінальная справа.