Спорт1212

Родны брат Калачова: Цімафея няправільна зразумелі, ён вельмі перажывае

Калачоў з расійскай футбольнай заўзятаркай.

Нагадаем, што напярэдадні матча зборных Беларусі і Іспаніі экс-капітан і адзін з найлепшых нашых футбалістаў Цімафей Калачоў скандальна выказваўся пра адносіны з Расіяй. Заўзятараў зачапілі яго словы »ўвогуле, ідэальна, каб мы з Расіяй былі адной краінай».

Рэакцыя фанатаў была імгненнай. Форумы накрыла хваля абурэння. І вось вынік: вось напярэдадні матча Беларусь—Іспанія стала вядома, што на поле Калачоў не выйдзе, ён нават з’ехаў з месца збораў нацыянальнай каманды. 

Прайшло некалькі дзён. Але і пасля гульні з іспанцамі Калачоў не хоча, каб яму задавалі пытанні пра непрыемную для яго гісторыю.

«Не, нельга ўжо. Ужо назадавалі пытанняў, дзякуй вам. Не вам у прыватнасці, а ўвогуле…», — кажа Калачоў.

На развітанне Калачоў запэўнівае, што інцыдэнт не стане прычынай, каб сыходзіць са зборнай.

«Прыеду, калі выклічуць», — цвёрда кажа футбаліст.

Дзмітрый Калачоў, родны брат футбаліста, прызнаецца, што насамрэч гісторыя са скандальным выказваннем Цімафея на таго моцна паўплывала.

«Брат вельмі перажывае, што няправільна яго зразумелі. Словы былі данесеныя не ў тым кантэксце. Адну фразу выдралі з інтэрв’ю, і атрымалася, што… Непрыгожа атрымалася. Ён меў на ўвазе, што мы, беларусы, вельмі блізка з расіянамі суіснуем. Цімафей не меў на ўвазе, што трэба жыць у адной краіне, а тое, што мы суседзі і ставімся адно да аднаго па-добраму», — рэзюмуе Дзмітрый Калачоў.

Паводле словаў брата, Цімафей глядзеў гульню зборнай з іспанцамі ў Магілёве па тэлевізары. Тым часам многія яго сваякі прыехалі на «Барысаў-Арэну», бо былі перакананыя, што паўабаронца выйдзе на поле.

«Але ў апошні момант здарылася бытавая сітуацыя з жонкай, якую мог вырашыць толькі Цімафей, — запэўнівае брат футбаліста. — Ніякіх падводных цячэнняў тут няма. Трэнер зборнай гэта зразумеў. Цімафей вымушана ўзяў жонку, і з Мінска паехаў у Магілёў».

Па матывах выказвання Цімафея Калачова некаторыя СМІ арганізавалі галасаванні. На сайце «Прессбола» (менавіта ў гэтым СМІ было апублікаванае скандальнае інтэрв’ю) 65% рэспандэнтаў не пагадзіліся са словамі футбаліста. Толькі 25% — падтрымалі словы пра «Беларусь і Расію ў адной краіне». Прагаласавала каля 5000 чалавек.

А вядомы беларускі галкіпер і каментатар Васіль Хамутоўскі выказаўся, што трэба паважаць суверэнітэт сваёй краіны, мову і выбітную гісторыю, каб і іншыя краіны цябе паважалі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам28

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам28

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць