8 і 9 чэрвеня рабочыя заводу металаканструкцый у Маладзечне адмовіліся выходзіць на працу, пакуль ім не заплацяць грошы за май. Праз некалькі дзён заробак ім далі, ў гэтыя ж дні завод наведаў старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

Разам з Шапірам у Маладзечна ездзіў і яго намеснік Аляксандр Турчын. У каментары парталу tut.by ён паведаміў, што нічога надзвычайнага ў сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве, ён не ўбачыў.

«Я на гэтым прадпрыемстве быў не першы раз. Надзвычайнай сітуацыі я не бачыў. Паўтару, сёння трэба проста напружвацца ў працы, шукаць заказы і плаціць людзям зарплату. Іншых варыянтаў няма. Схема простая, як на любым прадпрыемстве, - сказаў Турчын. - Сітуацыя складаная ва ўсіх. Зарплату трэба зарабляць. Таму задача кіраўніцтва — шукаць заказы, выйграваць тэндэры і, адпаведна, выконваць свае прамыя службовыя абавязкі».

Пры гэтым, Турчын распавёў, што беларускіх будаўнікоў і інвестараў папрасілі звярнуць увагу на маладзечанскі завод.

«Але гэта не значыць, што яны павінны ў абавязковым парадку гэта рабіць, — падкрэсліў чыноўнік. — МЗМК павінен канкурыраваць і па цане, і па якасці, і па абавязацельствах па выкананні заказаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?