Гонкі маюць праводзіцца без удзелу рэальных пасажыраў.
Касмічная кампанія Элана Маска SpaceX абвясціла конкурс на стварэнне мадэлі пасажырскай капсулы для сістэмы Hyperloop.
Незалежным інжынерам і студэнтам прапанавана сканструяваць і сабраць у палавінным памеры капсулы для транспартнай сістэмы будучыні. У фінале ў чэрвені 2016 года на тэставым трэку капсулы паспаборнічаюць у хуткасці.
Праектныя ўмовы будуць прадстаўленыя ў жніўні. У студзені 2016 года найбольш перспектыўныя праекты будуць абраныя для выпрабаванняў на палутаракіламетровым тэставым трэку ў Каліфорніі (ЗША).
***
Высокахуткасны цягнік-«трубаправод» Hyperloop, прыдуманы стваральнікам SpaceX і Tesla Эланам Маскам, мае быць пратэставаным у рэальным свеце ўжо ў 2016 годзе. Яго выкарыстанне плануецца зрабіць бясплатным у ненагружаныя гадзіны.
Капсулы Hyperloop маюць разганяцца да хуткасцей 1000-1200 км/г. Яны будуць рухацца на паветранай падушцы ў герметычных трубах з нізкім ціскам. Сістэма ў тэорыі мае быць танейшай за сучасныя звышхуткасныя цягнікі на магнітных падушках.
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары