Беларуска-расійскія аператыўныя вучэнні «Шчыт Саюза — 2015» пройдуць на тэрыторыі РФ 10—16 верасня, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны Беларусі.

Галоўныя мэты вучэнняў: удасканаленне аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў; адпрацоўка спалучэння перспектыўных сістэм кіравання войскамі і зброяй; атрыманне практыкі камандуючымі, камандзірамі і штабамі ў кіраванні войскамі (сіламі) падчас вядзення высокаманеўраных ваенных дзеянняў на шырокім фронце.

Задума вучэнняў распрацоўвалася сумесна генеральнымі штабамі ўзброеных сіл дзвюх краін з прыцягненнем штаба Заходняй ваеннай акругі УС РФ і мае цалкам абарончы характар, зазначылі ў Мінабароны РФ. Прыярытэтнымі кірункамі пры яго распрацоўцы з'яўляліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) падчас вядзення высокаманеўраных ваенных дзеянняў на шырокім фронце, а таксама вынікі сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі і неабходнасць пастаяннага ўдасканалення сістэм кіравання войскамі і зброяй розных узроўняў.

Вучэнні пройдуць у два этапы.

Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў пройдуць на расійскіх палігонах. У аснову розыгрышаў тактычных эпізодаў пакладзеныя варыянты сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх воінскіх часцей і падраздзяленняў, што ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Для падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання да вучэнняў, што маюць адбыцца, праведзеныя шэраг сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі. Асноўная ўвага надавалася прапрацоўцы пытанняў аператыўнай сумяшчальнасці штабоў, ацэнцы якасці спалучэння сістэм кіравання войскамі і зброяй, што стаяць на ўзбраенні, а таксама распрацоўцы асноў прымянення войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?