Анжаліна Джалі ў ролі Малефісэнты
Студыя Walt Disney абвесціла аб пачатку работы над сіквэлам фільма «Малефісэнта» з Анжалінай Джалі ў галоўнай ролі, паведамляе Deadline.
Сюжэт працягу змрочнай адаптацыі «Спячай прыгажуні» пакуль не раскрываецца. Вядома, што сцэнар напіша аўтар першай часткі Лінда Вулвертан.
Рэжысёр фільма пакуль не прызначаны, не называецца і прыкладная дата выхаду на экраны. У якасці прадзюсара вернецца Джо Рот.
Выданне адзначае, што Disney прыйдзецца пастарацца, каб заключыць пагадненне з Джалі — яна раней адмовілася ад удзелу ў сіквэлах «Солт» і «Асабліва небяспечны». Тым не меней, сіквэл «Малефісэнты» мае стаць адным з галоўных праектаў Disney на бліжэйшы час.
***
Арыгінальная «Малефісэнта» выйшла на экраны ў 2014 годзе. Пры бюджэце ў 180 даляраў стужка сабрала ў пракаце 758 млн. Фільм распавядае сюжэт «Спячай прыгажуні» з пункту гледжання злодзея — феі-чараўніцы Малефісэнты. «Малефісэнта» намінавалася на «Оскар» за найлепшыя касцюмы.