Агляд з выкарыстаннем атаскопу. Фота: nmedicine.net

Агляд з выкарыстаннем атаскопу. Фота: nmedicine.net

Мінздароўя дадала функцый участковым тэрапеўтам у Беларусі, распавяла «Мінск-навіны» начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.

Беларускія тэрапеўты маюць стаць дактарамі агульнай практыкі, яны будуць праводзіць больш падрабязныя агляды ды атрымаюць дадатковыя інструменты ў інвентар.

Па словах Жылевіч, тэрапеўты атрымаюць функцыі, падобныя да колішніх земскіх дактароў. Напрыклад, калі ў пацыента баліць вуха, тэрапеўт мае аглядзець пацыента з выкарыстаннем атаскопу, каб вырашыць, ці накіроўваць яго да ЛОРа альбо іншага спецыяліста, ці справіцца самастойна. Тое ж тычыцца неўрапаталагічнага ці кардыялагічнага профілю. Такім чынам плануецца разгрузіць спецыялізаваных дактароў.

Мінздароў пачаў перападрыхтоўку тэрапеўтаў на базе мінскай 39-й паліклінікі, дзе дзейнічае кафедра паслядыпломнай адукацыі Беларускай медыцынскай акадэміі. Курсы доўжацца чатыры месяцы.

Разам з дадатковымі інструментамі — атаскопам, неўралагічным малаточкам, партатыўным электракардыёграфам, глюкометрам — тэрапеўты атрымаюць планшэты з доступам да базы звестак паліклінікі і электроннай амбулаторнай карты пацыента.

Чытайце таксама: Электронныя чэргі і рэцэпты з’явяцца ва ўсіх паліклініках Мінска да канца 2015 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?