Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў указ № 243 «Аб электронным дакументаабароце пры падрыхтоўцы і прыняцці прававых актаў».
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент скіраваны на ўкараненне электроннага дакументаабароту ў працэсы падрыхтоўкі і прыняцця прававых актаў, у тым ліку іх рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў і афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для пераходу на беспапяровы дакументаабарот у нарматворчай дзейнасці ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь тэхнічныя прававыя акты з 1 студзеня 2016 года будуць падавацца толькі ў выглядзе электронных дакументаў ці электронных копій.
Ведамасныя акты (акты рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання) з 1 студзеня 2016 года да 1 студзеня 2017 года будуць падавацца ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, ці электронных дакументаў, ці электронных копій (з выкарыстаннем сістэмы, спецыяльна распрацаванай Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь), а з 1 студзеня 2017 года — толькі ў выглядзе электронных дакументаў ці электронных копій.
Усе астатнія прававыя акты (законы, акты кіраўніка дзяржавы, рашэнні ўрада) з 1 студзеня 2016 года могуць падавацца не толькі ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, але і ў выглядзе электронных дакументаў.