Афіша

На «Басовішча» дадуць бясплатныя візы

Заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня.

Фота: facebook.com/Basowiszcza

Арганізатары фестываля беларускага року «Басовішча» ў польскім Гарадку на Падляшшы паведамілі аб дамоўленасці на візавую падтрымку з боку амбасады Польшчы ў Мінску.

Каб атрымаць візавую падтрымку, трэба адаслаць на адрас vizy@basowiszcza.org наступную інфармацыю: імя і прозвішча, дата нараджэння, хатні адрас, кантактны нумар тэлефону, нумар пашпарта, дату выдання і прыдатнасці пашпарта.

Заяўкі прымаюцца да 21-й гадзіны 21 чэрвеня.

Раней таксама паведамлялася пра магчымасць атрымаць візы праз консульства ў Брэсце. Па гэтым пытанні таксама можна звяртацца па адрасе vizy@basowiszcza.org.

Фестываль пройдзе 17-18 ліпеня пад Беластокам (Польшча), на Паляне Борэк каля Гродэка. У 2015 годзе «Басовішча» пройдзе ў 26-ы раз і зноў стане конкурсам. Пераможцамі адборачнага туру сталі Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod, але Naka адмовіліся ад удзелу ў фэсце.

Хэдлайнерамі сёлетняга фэсту стануць Brutto, Лявон Вольскі, таксама выступяць Dzieciuki, Yegor Zabelov Trio, SP Kava, палякі Lao Che і Ostrov.

Упершыню «Басовішча» было праведзенае ў 1990 годзе. З цягам часу фэст стаў адной з галоўных пляцовак беларускамоўнай музыкі. З 1992 па 2009 год праводзіўся конкурс маладых гуртоў, сярод пераможцаў якога Znich, Zet,:B:N:, Mauzer і іншыя.

Чытайце таксама:

30 музычных фэстаў блізкага і далёкага замежжа 16 летніх фэстаў Беларусі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць