Фідэль Кастра

Пасьля 49 гадоў кіраваньня Фідэль Кастра сыходзіць з пасады прэзыдэнта краіны, але застаецца кіраўніком Камуністычнай партыі. На пасадзе галоўнакамандуючага яго замяніў родны брат. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс‑Прэс з спасылкай на кубінскія СМІ.

81‑гадовы камандантэ не зьяўляўся на публіцы ўжо больш за паўтара году. Пасьля апэрацыі на кішэчніку, перанесенай у ліпені 2006 году, ён перадаў большую частку сваіх паўнамоцтваў свайму меншаму брату Раулю, і з таго часу толькі ў прэсе публікаваліся фатаграфіі Фідэля Кастра, а афіцыйны друкаваны орган кампартыі Кубы Гранма рэгулярна друкаваў ягоныя артыкулы.

У сваім звароце на старонках Гранма Фідэль Кастра заяўляе, што больш ня зможа займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасты — галоўнакамандуючага і старшыні Дзяржрады.

«Я не зьбіраюся чапляцца за ўладу й не магу вынесьці гэтую ношу», — цытуе Кастра Франс‑прэс.

Таксама Фідэль аб’явіў, што перадае стырно ўлады свайму меншаму брату, які ўжо дэ факта цягам 19 месяцаў быў кубінскім лідэрам.

Фідэль Кастра прыйшоў да ўлады ў 1959 годзе і з таго часу быў нязьменным лідэрам Кубы й займаў большасьць кіраўнічых пастоў.

Паводле «Эхо Москвы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0