У суботу, 20 чэрвеня, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Імпрэза, якую будзе весці акцёр, вядучы «Падарожжаў дылетанта» Юрый Жыгамонт, адбудзецца на малой радзіме пісьменніка — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна.

У праграме — уласна ўшанаванне сёлетняга лаўрэата, імя якога будзе трымацца ў сакрэце да самай цырымоніі; канцэртны выступ музыкі, аднаго з былых лаўрэатаў прэміі Лявона Вольскага; сяброўская бяседа ў дворыку былой школы Быкава.

Уручэнне прэміі «За свабоду думкі» пачнецца 20 чэрвеня (суботам) а 15-й гадзіне.

Ад’езд ў Бычкі з Мінска аўтобусамі ад уваходу ў Батанічны сад каля дома №80 па праспекце Незалежнасці.

Што патрэбна для таго, каб узяць удзел у мерапрыемстве? Чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0