Усе расійскія ўстановы ў Бельгіі, за выключэннем абароненых дыпламатычным імунітэтам, атрымалі апавяшчэнне пра арышт іх маёмасці.

tass.ru

tass.ru

Кампанія Yukos Universal Limited запатрабавала арыштаваць іх маёмасць, бо «мае сур'ёзныя засцярогі адносна магчымасці атрымаць належную яму суму, у прыватнасці, з-за сістэматычнай адмовы Расійскай Федэрацыі выконваць, вынесеныя супраць яе судовыя рашэнні і ўлічваючы стаўленне РФ да гэтага рашэння».

Сума пазову - каля 1,6 мільярда еўра. Арышт маёмасці зроблены па рашэнні бельгійскага арбітражнага суда ад 18 лiпеня 2014 года. У абгрунтаванні арышту згадваецца рашэнне ЕСПЧ, па якім Расія павінна выплаціць былым акцыянерам «ЮКАСа» 1,86 мільярда еўра.

У спісе пералічаныя практычна ўсе буйныя банкі, зарэгістраваныя ў Бельгіі, і нават такія арганізацыі, як «Еўракантроль», які рэгулюе паветраны рух над Еўропай. У ім — усе расійскія прадстаўніцтвы, акрамя абароненых імунітэтам дыпламатычных, аж да архіепіскапства Брусэльскага і Бельгійскага РПЦ, у тым ліку прадстаўніцтва недзяржаўных арганізацый і СМІ.

***

У ліпені 2014 Еўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў былым акцыянерам «ЮКАСа» кампенсацыю ў 1,86 мільярда еўра. 16 снежня рашэнне ўступіла ў сілу. Расія павінна на працягу паўгода ажыццявіць план па арганізацыі выплат. У чэрвені 2015 Рада Еўропы запатрабавала ад Расіі прадаставіць графік выплат акцыянерам «ЮКАСа». У Мінюсце РФ заявілі, што лічаць рашэнне ЕСПЧ беспадстаўным.

***

Акрамя таго, на карысць «ЮКАСа» ў ліпені 2014 вынес рашэнні Трацейскі суд у Гаазе. Ён абавязаў Расію выплаціць былым акцыянерам 50 мільярдаў даляраў.

***

Акцыянеры «ЮКАСа» звярнуліся ў суды шэрагу краін з мэтай спагнання з РФ грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?