Здарэнні3030

МУС Беларусі: Бежанцам з Данбаса даводзіцца тлумачыць, што нельга піць піва на двары і пераходзіць на чырвонае святло

Злачыннасць сярод украінцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, вырасла амаль на 30%, паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 чэрвеня ў Мінску начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, увогуле злачыннасць замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі складае 1,2% ад агульнай колькасці ўчыненых злачынстваў у краіне. «Гэта не такая значная лічба, як у некаторых рэгіёнах Расіі, дзе яна даходзіць да 20%, або ў некаторых краінах Еўрапейскага саюза — да 50%», — канстатаваў прадстаўнік МУС.

Пры гэтым у праваахоўных органах прызнаюць існаванне праблемы з паводзінамі ўкраінскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі.

Паводле слоў Бегуна, асаблівасці паводзінаў украінцаў, якія прыбылі ў Беларусь, «звязаныя з іх менталітэтам, з паняццем свабоды, парадку, якія закладваліся ў іх менталітэце з прычыны пэўных акалічнасцяў».

«Калі ўкраінцы прыбываюць на тэрыторыю Беларусі, яны, асабліва на першым этапе, не разумеючы, што значыць жыць згодна з пэўнымі законамі, правіламі, што законы і правілы ніхто не павінен парушаць, што піва на вуліцы піць нельга, спрабуюць зацвердзіць свой маленькі свет, які яны перанеслі або спрабуюць сюды перанесці, спрабуюць нават педаляваць яго, уздзейнічаць на праваахоўныя органы, — зазначыў Бягун. — У прыватнасці, каб мы не прымалі рашэнні аб іх дэпартацыі, таму што яны прыбылі з зоны канфлікту, каб мы заплюшчвалі вочы на іх дробныя правапарушэнні, таму што яны не ведалі патрабаванняў заканадаўства».

Прадстаўнік МУС паведаміў, што кожны ўкраінец, які звяртаецца ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі, запаўняе апытальны ліст, і супрацоўнік міліцыі яму расказвае па пунктах, на што трэба звярнуць увагу пры знаходжанні на тэрыторыі Беларусі. Яму нават тлумачаць, што вуліцу на чырвонае святло пераходзіць нельга.

«Растлумачэннямі, мерамі прымусу — высылкай і дэпартацыяй пэўнай катэгорыі асоб — мы спрабуем хоць неяк кантраляваць сітуацыю. Не магу сказаць, што яна моцна выйшла з-пад кантролю. Былі бытавыя канфлікты, канфлікты на глебе розных палітычных поглядаў», — дадаў Бягун.

Як паведамлялася раней, за апошнія паўтара года ў Беларусь з-за ваеннага канфлікту ва Украіне прыбылі больш як 100 тыс. грамадзян гэтай краіны.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць