Фота: pestpurge.co.uk

Фота: pestpurge.co.uk

Амерыканскія навукоўцы прааналізавалі структуру мозгу 180 самак вос 29 відаў і прыйшлі да высновы аб скарачэнні ў грамадскіх насякомых ўчасткаў мозгу, адказных за пазнанне свету, пра што распавялі ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.

У вос, што жылі ў групах і калоніях, грыбавіднае цела, што ў мозгу адказвае за ўспрыманне, навучанне і памяць, было значна меншых памераў, чым у вос-адзіночак.

Падобна, што ў ходзе эвалюцыі «грамадскія» восы, што мелі меншую за адзіночак патрэбу ў ацэнцы і пазнанні асяроддзя, сталі спадзявацца на інфармацыю ад суседзяў, што дазволіла знізіць энергазатраты арганізму.

Магчыма, па тым жа механізме развіваўся і дэградаваў мозг іншых грамадскіх насякомых.

Адваротны працэс ішоў у пазваночных жывёл (людзей у тым ліку): чым больш актыўным станавілася грамадскае жыццё, тым больш развіваўся мозг. Навукоўцы тлумачаць гэта канфліктамі ў грамадствах пазваночных, дзеля перамогі ў якіх трэба дадатковыя рэсурсы мозгу. Насякомыя тым часам практычна не канфліктуюць у групах, а яднаюць сілы дзеля супольнай працы і выжывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?