Яскравы прыклад цынізму нашых «охранителей» памяці пра вайну ў яе савецкай версіі. Адзін з сённяшніх яе палымяных абаронцаў, які неспадзявана для многіх стаў вядомы ў такой іпастасі некаторы час таму, у дыскусіі пра скандальны (дзякуючы вядома чаму) артыкул на kyky.by, заявіў наступнае:

«Сяньня прыходзіць нейкі панок, накопвае ўсякіх сумнеўных факцікаў і вось «Советская военщина — самая оголтелая, самая трусливая, самая подлая, самая тупая из всех, какие были до неё на свете. Это она «победила» 1:10. Это она сбросила наш народ, как солому, в огонь».

Але справа ў тым, што гэтыя словы належаць не «панку» (то бок аўтару артыкула) — гэта даслоўная цытата з ліста вядомага расійскага пісьменніка-ФРАНТАВІКА Віктара Астаф'ева. Якая, трэба думаць, мусіць усяляк замоўчвацца і не брацца пад увагу, паколькі, канечне ж, абражае ветэранаў. А яшчэ больш тых, хто сёння ўзяў моду іхнымі імёнамі прыкрывацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?