На сайце беларускага офіса UNICEF (Дзіцячага фонду ААН) з'явіліся аб'явы пра вакансіі на пасады з высокай зарплатай, але і даволі сур’ёзнымі патрабаваннямі.

UNICEF шукае ў Беларусі Policy and Planning Specialist, Monitoring and Evaluation Specialist, Communication Specialist і Partnerships Officer. Для ўсіх вакансій досвед працы ў ААН ці іншых міжнародных арганізацыях развіцця лічыцца за перавагу.

Зарплаты на вакансіях складаюць ад 2700 да 4000 даляраў на месяц.

Для ўсіх вакансій патрэбнае вольнае валоданне англійскай і рускай мовамі, навыкі напісання тэкстаў і справаздач, камунікацыйныя і аналітычныя навыкі. Веданне праграмнага забеспячэння SAP таксама лічыцца за перавагу.

Свае рэзюмэ, суправаджальны ліст і форму P11 на англійскай мове трэба высылаць на адрас [email protected] да 12 ліпеня.

UNICEF — міжнародная арганізацыя пад эгідай ААН. Створаная ў 1946 годзе для аказання дапамогі дзецям, пацярпелым у Другой сусветнай вайне. У 1953 годзе ААН пашырыла сферы дзейнасці арганізацыі і працягнула яе паўнамоцтвы на нявызначаны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0