ДАІ абнародавала размяшчэнне мабільных датчыкаў кантролю хуткасці на 20—21 чэрвеня.

Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС Беларусі Вольга Амінава.

Прыборы ўстановяць 20 чэрвеня на М3 (Мінск — Віцебск, 36-ы км), М5 (Мінск — Гомель, 37-ы км), Р23 (Мінск — Мікашэвічы, 22-і км), Р53 (Мінск — Барысаў, 1-ы км), Р65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км), Р80 (Слабада — Радашковічы, 10-ы км), Р-58 (Мінск — Мядзел, 15-ы км), Р-65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км).

А 21 чэрвеня датчыкі размесцяць на М-3 (Мінск — Віцебск, 53-і км), М-5 (Мінск — Гомель, 37-ы км), Р-23 (Мінск — Мікашэвічы, 17-ы км і 32-і км), Р-53 (Мінск — Барысаў, 1-ы км), Р-80 (Слабада — Радашковічы, 10-ы км), Н-8365 (Фаніпаль — Пераможнае, 3-і км).

Акрамя таго, на асноўных магістралях краіны працуюць больш як 200 стацыянарных датчыкаў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў захоўваць устаноўленыя хуткасныя абмежаванні і берагчы сваё жыццё і здароўе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?