Фотаробат па ДНК Габрыэль Уэстан. Тут і ніжэй фота: BBC

Фотаробат па ДНК Габрыэль Уэстан. Тут і ніжэй фота: BBC

Беларусь і Расія задумалі стварыць базу ДНК-ідэнтыфікацыі грамадзян, на праект прапануецца выдаткаваць каля 55,5 млн даляраў.

База ДНК-звестак дапаможа сярод іншага вызначыць характэрныя рысы знешнасці і паходжанне злачынцы па поту, сліне ці іншых слядах на месцы злачынства, што ўтрымліваюць ДНК.

Генетыкі здольныя на большае: па ДНК можна скласці дэтальны фотаробат злачынцы.

Каб пацвердзіць гэта, BBC разам з генетыкамі-крыміналістамі правяла эксперымент па стварэнні фотаробата вядоўцы праграмы Габрыэль Уэстан. Яе твар аднавілі па пробе сліны навукоўцы Левенскага каталіцкага ўніверсітэту (Бельгія).

Сапраўднае фота Габрыэль Уэстан

Сапраўднае фота Габрыэль Уэстан

Фотаробат, накладзены на фота Габрыэль Уэстан

Фотаробат, накладзены на фота Габрыэль Уэстан

У фотаробаце багата супала з рэальным тварам «злачынцы»: форма падбароддзя, шчок, вачэй, броваў… Але ў фотаробаце не ўлічаны ўзрост, асаблівасці твару праз лад жыцця, харчаванне і хваробы, а тым больш прычоска ці сляды хірургічных аперацый.

На сёння бельгійскія навукоўцы разглядаюць толькі 20 генаў, адказных за рысы твару, але абяцаюць разам з галандцамі і амерыканцамі давесці гэты лік да 200.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?