Мабільны аператар МТС прадставіў тарыф «Смарт-гасцявы», для падключэння якога патрэбны пашпарт грамадзяніна іншай краіны.
Тарыф са штомесячнай платай у 79 тысяч прадугледжвае 750 бясплатных хвілін размоў у сетцы МТС, 2 Гб трафіку на першыя 30 дзён і 750 Мб у наступныя месяцы. Тэлефанаванні ў іншыя сеткі — 499 рублёў на хвіліну, SMS — 225 рублёў.
Пры падключэнні аплата за першы месяц спісваецца адразу, у наступныя месяцы — паступова штодзень.
У дадатак да трафіку, прадугладжанага тарыфам, МТС прапануе інтэрнэт-пакеты на 15/30 дзён па 2, 4 і 6 Гб за 60/75, 78/90 і 99/123 тысячы адпаведна.
Тэлефанаванні ў краіны СНД на тарыфе каштуюць 4150 рублёў на хвіліну, у Еўропу — 5040, а ў іншыя краіны — 9600 рублёў на хвіліну.