Дэвід Полік. Фота The Birmingham News.

Дэвід Полік. Фота The Birmingham News.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», новы рэктар ЕГУ Дэвід Полік дагэтуль не падпісаў кантракта з універсітэтам і атрымлівае нашмат большы заробак па мінулым кантракце. Тое, што падобная сітуацыя мае месца ва ўніверсітэце, у сераду «Нашай Ніве» пацвердзіў кіраўнік (Chief of Staff) офіса генеральнага сакратара Паўночнай Рады ў Вільні Кенэт Броман (Паўночная Рада кіруе даверным фондам ЕГУ).

Аднак сёння прэс-служба ЕГУ абвергла інфармацыю аб тым, што Полік дагэтуль не падпісаў кантракт і атрымлівае заробак вышэйшы за прадугледжаны.

«Інфармацыя, якая з'явілася 17 чэрвеня ў беларускіх медыя, няправільная. На самой справе, новая дамова з праф. Дэвідам Полікам была падпісаная 3 красавіка 2015 г. Згодна з гэтай дамовай, заробак Рэктара ЕГУ будзе складаць 5000 еўра ў месяц. Кіраўнічая Рада ЕГУ пакідае за сабой права выплаціць Рэктару ЕГУ дадатковую прэмію ў памеры да 30 000 еўра за год пасля 12 месяцаў працы», — цытуецца ў паведамленні заява доктара Даніэля Таршыса, старшыні Кіраўнічай рады ЕГУ.

Кенэт Броман пацвердзіў «Нашай Ніве», што ён таксама мае інфармацыю, што кантракт падпісаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?