На наступным тыдні на кантрольна-прапускным пункце Лаварышкі на літоўска-беларускай мяжы (з беларускага боку КПП «Катлоўка») пачнецца рамонт дарогі.

З 22 чэрвеня да верасня на гэтым КПП будзе праводзіцца рамонт палос аўтадарогі, у сувязі з чым будзе абмежаваны рух грузавых і легкавых аўтамабіляў, паведамляе Delfi са спасылкай на Мытны дэпартамент Літвы.

Асобам, якія плануюць адправіцца праз гэты пункт у Беларусь, рэкамендуецца прыняць да ўвагі часовыя абмежаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0