Fitbit на Уол-Стрыт. Фота: NYSE/Valerie Caviness

Fitbit на Уол-Стрыт. Фота: NYSE/Valerie Caviness

Каліфарнійская кампанія з цэнтрам распрацоўкі ў Мінску Fitbit выйшла на 18 чэрвеня IPO (першаснае размяшчэнне акцый) на Нью-Ёркскай біржы, паведамляе Forbes.

Акцыі пачалі прадавацца па 20 даляраў (пачаткова анансавалася 14), гандаль закрыўся на адзнацы 29,68 даляраў за акцыю.

Размяшчэнне 36,575 млн акцый прынесла Fitbit 732 млн даляраў, што значыць агульную ацэнку кампаніі ў 4,1 млрд даляраў.

Прадукцыя Fitbit. Выява: fitbit.com

Прадукцыя Fitbit. Выява: fitbit.com

***

Fitbit вырабляе насімыя фітнэс-трэкеры — напульснікі і кішэнныя прылады для адсочвання колькасці крокаў, пульсу, фазаў сну, страты вагі і іншых паказнікаў, а таксама праграмнае забеспячэнне для аналізу сабранай статыстыкі.

Заснаваная ў 2007 годзе ў Сан-Францыска (ЗША) Джэймсам Паркам і Эрыкам Фрыдманам, мае цэнтр распрацоўкі ў Мінску і шэраг офісаў па ўсім свеце. Стала на біржах першай кампаніяй, арыентаванай выключна на выпуск насімай электронікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?